Сцяна

Тут жа 25-годдзе падзення Бярлінскай сцяны.

Я дык заўсёды думаў, што яна была нейкай высокай; а непасрэдна сцяна была адносна нізкай. Праўда, там была не толькі сцяна, але і іншыя загароды.

Берлінская сцяна

Сосскі

Кар'ер Сожскі Калі спадар чытач не ведаю, нагадаю, што ў беларускай літары на пісьме на адпавядаюць гукам. Напрыклад, слова напрыклад вымаўляецца як напрыклат, але гэта ёсць і ў расійская і мае быць вядомым чытачу.

Менш вядомым можа быць той факт, што слова снег мае вымаўляцца як сьнег. У 10 класе мяне навучылі, што гэтая з’ява называецца асіміляцыяй па мяккасці.

Яшчэ менш вядомымі ё асіміляцыя па шыпячасці-свісцячасці, у выніку якой сшытак вымаўляецца як шытак, а смяешся як сьмяесся. Тут цікавы выраз рыжскія рыскі, які вымаўляецца як рыскія рыскі.

Сожскі мост будзе вымаўляцца як соскі мост, а Сожскі карагод як соскі карагод. Але ж тут ё хітрык, каб пісаць (і казаць) сожаўскі мост ці сожаўскі карагод. Але яны чамусьці так не робяць.

Сожскі карагод
Выява ўзятая з http://cetki.com/2008/09/12/sozhski_karagod_2008.html

Рыга

Вось ужо канец году, а я ўсё не напісаў пра Рыгу (Rīga), але чамусь трэ напісаць.

Пасля Вільні і Таліна Рыга падалася нейкім блізкім, але не вельмі цікавым горадам. Калі я толькі думаў ехаць у Прыбалтыку, я думаў, што там будзе не вельмі спякотна, бо паўночней за Беларусь і мора там. Але ў выніку я прыехаў у Рыгу, дзе было каля +33 °C.


У аўтобусе з Таліна ў Рыгу ехалі чатыры японцы двума незвязанымі групамі. А ў гостэлі са мной у пакоі жыла японка, якая пры размове рабіла вялікую ўсмешку; маўляла, што яе цікавяць балтыйскія краіны.
Continue reading “Рыга”

Слоўнік і буккросінг

Слоўнік Байкова і НекрашэвічаСёньня ва ўнівэрсытэце на палічцы ля кніжні, якая мае розныя подпісы кшталту „bookcrossing“, узяў факсімільнае выданьне беларуска-расійскага слоўніка Байкова і Некрашэвіча 1993 года. Але ж на першае старонцы ўсё адно напісана «МЕНСК—1926».

  • У кнізе Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі напісана «Менск», бо Мінск такі быў Менскам.
  • Вялікая літара „İ“ пішацца з кропачкай.
  • У расійскае мове замест цьвёрдага знаку пішацца апостраф. А апостраф пішацца, як перавернутая коска.
  • „Мо“ па-расійску будзе „может быть“, а „ёлапень“ — гэта, у першую чаргу, „еловый пень“, а потым ужо „остолоп“.
  • „Беларушчына“ — гэта „Белоруссия, белорусскость“.

Я ніколі раней не браў кніг, якія „bookcrossing“ і ўсё такое, але на паперцы ў кнізе напісана, што ідэя ў тым, каб узяць кнігу, прачытаць яе, а пасьля аддаць камусь іншаму. Цікава, як гэта дапасуецца да слоўнікаў.

А гэты запіс я спрабаваў пісаць тарашкевіцай.

Вільня

Сцяг ЛітвыЯ не ведаю, з чаго пачынаць пісаць. Напэўна, трэба пачаць з таго, што спачатку я думаў з’ездзіць у Эстонію. Недзе ў сеціве я бачыў фоты балотаў у Эстоніі і захацелася іх пабачыць ужывую. Пасля гэта перарасло ў шасцідзённую вандроўку ў сталіцы прыбалтыйскіх краінаў. Упершыню ў жыцці атрымліваў візу.

 

Continue reading “Вільня”