Талін

Эстонскі сцягЗ Вільні ў Талін (Tallinn) я ехаў начным аўтобусам. Спаць у аўтобусе мне складана, таму я бачыў ранкавую Эстонію.

Раніца ў Эстоніі Раніца ў Эстоніі


Першае ўражанне ад Эстоніі склалася на аўтавакзале: там быў wi-fi, а ў маленькай краме пасажыр аўтобуса, на якім я прыехаў у Талін, размаўляў з прадаўцом па-ангельску. Памятаю, што гутарка была ў тым ліку і пра пакупку квітка на гарадскі транспарт. І эстонская мова для мяне цалкам незразумелая.


Было яшчэ рана і я пайшоў да мора. Паляжаў у цяні вярбы (ці не вярбы) ля мора.
Марскі бераг у Таліне

Праз гадзіну я зразумеў, што я ля пляжа. Я думаў, што Балтыйскае мора вельмі халоднае; а, аказваецца, тут можна купацца.

Пляж у Таліне


Было ўсё яшчэ рана і я пайшоў у выпадковым накірунку і выйшаў у жылым раёне.
Дарога ў Таліне
Жылы раён Таліна


А пасля патрапіў у нешта падобнае на парк, толькі дзікі. Падумалася пра валуны ўва Ўруччы, але ж тут не было валуноў.

Пустыр у Таліне


Дайшоў да трамвайнага прыпынку. Аплаціў праезд вагонважатай. Гэта адзіны выпадак, калі я плаціў у Эстоніі гатоўкай. (Плаціў карткай, каб не паказваць, што я беларус і не ўмею карыстацца манетамі. :-) Праезд адносна дарагі. Квіток на адну паездку ў кіроўцы каштуе € 1,60. Але ёсць зялёная Ühiskaart, 24 гадзіны карыстання транспартам па гэтай картцы каштуе € 3. Для (зарэгістраваных) жыхароў Таліна праезд у транспарце ўвогуле бясплатны.

Талінскія квіткі


Памаранчовае закрэслеванне. :-)

Дарожны ўказальнік у Таліне


Неяк патрапіў у цэнтр гораду.
Дарожныя знакі ў Таліне
Vanalinn падобна на ванілін. Заўважыў, што эстонцы ў тэкстах нават расійскаю пішуць «NB!»

Я люблю openstreetmap, на мабільных прыладах я выкарыстоўваю osmand. Праўда, прыходжу да высновы, што трэба быць з імі асцярожней. Цывільная сцежка на мапе аказалася не вельмі цывільнай.
Вежа з эстонскім сцягам

Openstreetmap таксама кажуць, што злева (на фота не бачна) — будынак Ры́йґікоґу, парламента Эстоніі.

Але ў выніку прыйшоў да нейкага viewpoint, як гэта пазначаецца на мапе.
Краявід Таліна


Тонкі сшытак з 12 аркушамі каштуе € 0,05 ≈ Br 600. Столькі ж і ў Беларусі.


З усходу цэнтр гораду выглядае вось так.
Краявід Таліна і мора
Высокія будынкі ў Таліне і мора

Падчас планавання вандроўкі я думаў яшчэ з’ездзіць паромам у Хельсінкі, але начытаўся нейкіх жахаў на сайце перавозчыка пра пашпартны кантроль (які пашпартны кантроль?) і абмежаванне ўва ўзросце (нешта незразумелае пра 16+, 18+, 21+).
Паромы ў талінскам парту


Святлафоры грамадскага транспарту значна адрозніваюцца ад звычайных святлафораў.

Талінскі святлафор


Ізноў я даверыўся openstreetmap і паехаў у заходнюю частку Таліна, раёны Kopli і Paljassare. Сцежка, якая была на мапе, трохі адсутнічала, то бок яна нібыта была, але пазнаць яе было цяжка.

Палатка ў Коплі

Побач стаяла яшчэ адная палатка, нават з нейкім інтэр’ерам; але там быў чалавек.

Пальясарэ

Увогуле месца было бязлюднае. Было страшна, што мапа падмане і прыйдзецца вяртацца тудой, кудой прыйшоў. Ці сустрэну каго-сьці злога.

Пальясарэ

А потым на нейкай адлегласці ад мора з’явіліся знакі, ад якіх сталася страшней.

Нахождение на территории запрещено
Я тады не ведаў, што эстонскі тэкст значыць Талінская станцыя ачысткі сцёкавых водаў. Панікуць тэрыторыю.


Пасля я ўбачыў каля дзесяці чалавек, што загаралі ля мора, бабульку на ровары і знак.Знак запаведнай зоны Пальясарэ

Зялёны лісцік — гэта не так кепска, але ўсё адно перакласці тэкст не змог. «Paljassaare» — назва раёну, дзе я знаходзіўся. «Ala» я бачыў на знаке ў цэнтры і гэта значыць «тэрыторыя». Ґуґл.транслэйт падказвае, што «hoiu» гэта «захоўванне». Усё разам: «Запаведнік Пальясарэ».

Вікіпедыя падказвае, што раней запаведнік быў закрыты, там былі ваенныя базы. І насамрэч, там ёсць пару разваліных будынкі.

Пальясарэ

Будынак і балота. Я-та спачатку і збіраўся ехаць у Эстонію з-за балотаў, праўда не такіх. Хадзіць непасрэдна па гэтаму балоту забаронена, бо, кажуць, птушкі там свае гнёзды маюць.

Будынак у запаведніке Пальясарэ

Пакуль ішоў гэтым запаведнікам сустрэў толькі аднаго раварыста.
Дарога ў Пальясарэ

Затое, як прыйшоў да аўтобуснага прыпынку, убачыў натоўп людзей; адтуль быў бачны цэнтр.
Талін з захаду


Вуліца з трамвайнай каляінай.

Нарва мнт


«Нарушение рациона питания» эстонскай будзе «alatoitumust». Зіма —  tali. Горад — linn.

Знак «Карміць птушак забаронена» ў Таліне

Ä чытаецца як «я». Ü чытаецца як «ю». Ö чытаецца як «ё». Ёсць яшчэ õ, якое падобна да «ы»

«Прыгаць з маста забаронена»


Пасля Таліну я паехаў аўтобусам у Рыгу. Я зараз трохі хворы, таму не ведаю, як хутка я напішу пра Рыгу. Паглядзіце пакуль лухтовыя фоты птушачак у Таліне.


P.S. Я люблю розную сацыяльную і палітычную рэкламы. Але ў Таліне гэтага неяк не было, а можа проста не кідалася ў вочы, бо не ведаю эстонскае. Пасля ўжо перакладаючы тэксты на фота,

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *