Вільня

Сцяг ЛітвыЯ не ведаю, з чаго пачынаць пісаць. Напэўна, трэба пачаць з таго, што спачатку я думаў з’ездзіць у Эстонію. Недзе ў сеціве я бачыў фоты балотаў у Эстоніі і захацелася іх пабачыць ужывую. Пасля гэта перарасло ў шасцідзённую вандроўку ў сталіцы прыбалтыйскіх краінаў. Упершыню ў жыцці атрымліваў візу.

 

 

Спачатку я планаваў ехаць цягніком, які прыязжае ў Вільню (Вільнюс, Vilnius) а 10:10 і праходзіць кантроль на вакзале, але пасля я пачытаў артыкул Зісера і зразумеў, што мне лепей прыехаць пазнейшым цягніком, але прайсці кантроль у цягніку.

Цягнік, якім я ехаў адпраўляецца з Мінску а 8:45. Ехаў у вагоне другога класу, калі-сьці даўно-даўно ездзіў у падобнам вагоне з Гомеля ў Мінск. У вагоне разам са мной было яшчэ 5 пасажыраў. Кантроль з беларускага боку праходзіў у Гудагаі, з літоўскага ў Кене. Удалося нават пабачыць памежныя слупы. Адразу пасля мяжы з літоўскага бока чыгунка агароджаная плотам, стаяць камеры і мілыя маленькія пікетныя слупы.


У Вільню цягнік прыбыў а 12:33. На вакзале была нейкая wi-fi сетка, але інтэрнэту праз яе не было. На вакзале ў абменніку абмяняў рублі на літы. На аўтавакзале ёсць платныя wi-fi сеткі, але праз іх атрымліваецца чэкініцца, твіціць і нават чытаць электронную пошту. Але аглядач будзе перакідваць на старонку аўтарызацыі з прапановай аплаціць.


У месцы, дзе я жыў, адміністратарка (спадарыня, якая дала мне ключы ад пакою, дзе я жыў) размаўляла па-расейску з мілым акцэнтам. Сама ж Вільня ў параўнанні з Рыгай і Талінам мне падалася самым не-расейскамоўным горадам.


Пасля таго, як я выклаў непатрэбныя рэчы, я пайшоў у горад.

Вільня

Ішоў нейкімі не самымі цэнтральнымі вуліцамі. Ішоўшы адной вуліцай заглянуў у двары, а там пустата. (Дарэчы, нават тут бачная Вежа Гедыміна)

Краявіды Вільні

Неяк умудрыўся прайсці праспект Гедыміна і не заўважыць яго: звычайная вуліца са сцягамі Літвы і Еўрасаюза.


Вуліца А. Якшто
Вуліца А. Якшто

 


Ужо пасля я неяк выйшаў на гэты праспект Гедыміна, дайшоў да яго пачатка і падняўся да вежы Гедыміна, з якой можна паглядзець на горад. Там жа я нечакана сустрэў спн. @Abrazumova і сп. @pankrys.


Яны жа падказалі, што ў парке Kalnų ёсць яшчэ адное месца, адкуль можна глядзець на горад. У гэтым парке я зразумеў, што з большага мне не цікава глядзець на гарады вось так. А яшчэ гэты парк — самае цікавае месца ў Вільні для мяне.

Дарэчы, вось ідэяльны момант, каб зразумець, што я не ўмею карыстацца здымачом.

Парк Калну ў Вільні

Парк Калну ў Вільні

Сам парк знаходзіцца ля ракі Вільні , якая вельмі падобнае да Іслачы.

Парк Калну ў Вільні

Вікіпедыя падказвае, што Kalnų parkas значыць парк пагоркаў. З пагоркаў можна спрабаваць глядзець на Вежу Гедыміна.

Вежа Гедыміна


З парку я патрапіў ува Ўжупіс (Зарэчча). Можа я не туды глядзеў, але нічога асаблівага я не заўважыў. Палякі, якіх, здаецца, было ў Вільні даволі шмат, называлі гэты раён неяк накшталт Зажэча.

Страшны дом

Арка і страшны завулак


Нехта ў твітэры пісаў, што беларуса за мяжой проста пазнаць па таму, як ён не ўмее карыстацца манетамі. Доўга не мог зразумець куды піхаць манеты ў аўтамат на віленскам аўтавакзале.


Перад тым як ехаць у Вільню, я пытаў у твітэры, якой мовай размаўляць у Вільню. І зусім нечакана @travel_an_dream адказаў «російською, в деяких місцях – польською». Пра польскую мову ў Вільні я і падумаць не могу. Польскую я не ведаю, таму нават не спрабаваў размаўляць, але палякаў (турыстаў напэўна) чуў даволі шмат.

Polskie Wilno

А на гэтым надпісе паверх слова Wilno напісана Kurva.
Polonia Wilno


У нядзелю паштамт на праспекце Гедыміна не працуе, таму паштоўкі адпраўляў у панядзелак. На віленскам паштамце дата адлюстроўваецца нейкім цікавым спосабам. Спачатку я думаў, што яна неяк пішацца на вокнах, але неяк не падобна на вокны.

Аўтамат літоўскай пошты


З Вільні начным аўтобусам я паехаў у Талін. У аўтобусе быў кандыцыянер. Кіроўца прывітаў пасажыраў па-літоўску і па-расейску. Пасля прывітаў запісаны голас. Ён вітаў па-літоўску, па-латышску, па-эстонску, па-расейску і па-ангельску.


Лухта.

Надпіс у Вільні

Нэшюкшлінк

Кас ту?

Рыба

Стаянка у Вільні


Да мяне падыходзіў спадар гадоў 60 і спачатку па-літоўску, пасля па-расейску спрабаваў даведацца, дзе там нешта знаходзіцца. Дакладна памятаю, што чуў, як ён казаў «ня знаю».


Працяг пра Талін ёсць і ёсць пра Рыгу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *