Сосскі

Кар'ер Сожскі Калі спадар чытач не ведаю, нагадаю, што ў беларускай літары на пісьме на адпавядаюць гукам. Напрыклад, слова напрыклад вымаўляецца як напрыклат, але гэта ёсць і ў расійская і мае быць вядомым чытачу.

Менш вядомым можа быць той факт, што слова снег мае вымаўляцца як сьнег. У 10 класе мяне навучылі, што гэтая з’ява называецца асіміляцыяй па мяккасці.

Яшчэ менш вядомымі ё асіміляцыя па шыпячасці-свісцячасці, у выніку якой сшытак вымаўляецца як шытак, а смяешся як сьмяесся. Тут цікавы выраз рыжскія рыскі, які вымаўляецца як рыскія рыскі.

Сожскі мост будзе вымаўляцца як соскі мост, а Сожскі карагод як соскі карагод. Але ж тут ё хітрык, каб пісаць (і казаць) сожаўскі мост ці сожаўскі карагод. Але яны чамусьці так не робяць.

Сожскі карагод
Выява ўзятая з http://cetki.com/2008/09/12/sozhski_karagod_2008.html

Join the Conversation

1 Comment

  1. Цiкава =) Нiколi не разважаў пра Сосскi)

Leave a comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *