Сёньня ва ўнівэрсытэце на палічцы ля кніжні, якая мае розныя подпісы кшталту „bookcrossing“, узяў факсімільнае выданьне беларуска-расійскага слоўніка Байкова і Некрашэвіча 1993 года. Але ж на першае старонцы ўсё адно напісана «МЕНСК—1926».
- У кнізе Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі напісана «Менск», бо Мінск такі быў Менскам.
- Вялікая літара „İ“ пішацца з кропачкай.
- У расійскае мове замест цьвёрдага знаку пішацца апостраф. А апостраф пішацца, як перавернутая коска.
- „Мо“ па-расійску будзе „может быть“, а „ёлапень“ — гэта, у першую чаргу, „еловый пень“, а потым ужо „остолоп“.
- „Беларушчына“ — гэта „Белоруссия, белорусскость“.
Я ніколі раней не браў кніг, якія „bookcrossing“ і ўсё такое, але на паперцы ў кнізе напісана, што ідэя ў тым, каб узяць кнігу, прачытаць яе, а пасьля аддаць камусь іншаму. Цікава, як гэта дапасуецца да слоўнікаў.
А гэты запіс я спрабаваў пісаць тарашкевіцай.