Вільня

Я не ведаю, з чаго пачынаць пісаць. Напэўна, трэба пачаць з таго, што спачатку я думаў з’ездзіць у Эстонію. Недзе ў сеціве я бачыў фоты балотаў у Эстоніі і захацелася іх пабачыць ужывую. Пасля гэта перарасло ў шасцідзённую вандроўку ў сталіцы прыбалтыйскіх краінаў. Упершыню ў жыцці атрымліваў візу.