З Вільні ў Талін (Tallinn) я ехаў начным аўтобусам. Спаць у аўтобусе мне складана, таму я бачыў ранкавую Эстонію.
Першае ўражанне ад Эстоніі склалася на аўтавакзале: там быў wi-fi, а ў маленькай краме пасажыр аўтобуса, на якім я прыехаў у Талін, размаўляў з прадаўцом па-ангельску. Памятаю, што гутарка была ў тым ліку і пра пакупку квітка на гарадскі транспарт. І эстонская мова для мяне цалкам незразумелая.
Было яшчэ рана і я пайшоў да мора. Паляжаў у цяні вярбы (ці не вярбы) ля мора.
Праз гадзіну я зразумеў, што я ля пляжа. Я думаў, што Балтыйскае мора вельмі халоднае; а, аказваецца, тут можна купацца.
Было ўсё яшчэ рана і я пайшоў у выпадковым накірунку і выйшаў у жылым раёне.
А пасля патрапіў у нешта падобнае на парк, толькі дзікі. Падумалася пра валуны ўва Ўруччы, але ж тут не было валуноў.
Дайшоў да трамвайнага прыпынку. Аплаціў праезд вагонважатай. Гэта адзіны выпадак, калі я плаціў у Эстоніі гатоўкай. (Плаціў карткай, каб не паказваць, што я беларус і не ўмею карыстацца манетамі. :-) Праезд адносна дарагі. Квіток на адну паездку ў кіроўцы каштуе € 1,60. Але ёсць зялёная Ühiskaart, 24 гадзіны карыстання транспартам па гэтай картцы каштуе € 3. Для (зарэгістраваных) жыхароў Таліна праезд у транспарце ўвогуле бясплатны.
Памаранчовае закрэслеванне. :-)
Неяк патрапіў у цэнтр гораду.
Vanalinn падобна на ванілін. Заўважыў, што эстонцы ў тэкстах нават расійскаю пішуць «NB!»
Я люблю openstreetmap, на мабільных прыладах я выкарыстоўваю osmand. Праўда, прыходжу да высновы, што трэба быць з імі асцярожней. Цывільная сцежка на мапе аказалася не вельмі цывільнай.
Openstreetmap таксама кажуць, што злева (на фота не бачна) — будынак Ры́йґікоґу, парламента Эстоніі.
Але ў выніку прыйшоў да нейкага viewpoint, як гэта пазначаецца на мапе.
Тонкі сшытак з 12 аркушамі каштуе € 0,05 ≈ Br 600. Столькі ж і ў Беларусі.
З усходу цэнтр гораду выглядае вось так.
Падчас планавання вандроўкі я думаў яшчэ з’ездзіць паромам у Хельсінкі, але начытаўся нейкіх жахаў на сайце перавозчыка пра пашпартны кантроль (які пашпартны кантроль?) і абмежаванне ўва ўзросце (нешта незразумелае пра 16+, 18+, 21+).
Святлафоры грамадскага транспарту значна адрозніваюцца ад звычайных святлафораў.
Ізноў я даверыўся openstreetmap і паехаў у заходнюю частку Таліна, раёны Kopli і Paljassare. Сцежка, якая была на мапе, трохі адсутнічала, то бок яна нібыта была, але пазнаць яе было цяжка.
Побач стаяла яшчэ адная палатка, нават з нейкім інтэр’ерам; але там быў чалавек.
Увогуле месца было бязлюднае. Было страшна, што мапа падмане і прыйдзецца вяртацца тудой, кудой прыйшоў. Ці сустрэну каго-сьці злога.
А потым на нейкай адлегласці ад мора з’явіліся знакі, ад якіх сталася страшней.
Я тады не ведаў, што эстонскі тэкст значыць Талінская станцыя ачысткі сцёкавых водаў. Панікуць тэрыторыю.
Пасля я ўбачыў каля дзесяці чалавек, што загаралі ля мора, бабульку на ровары і знак.
Зялёны лісцік — гэта не так кепска, але ўсё адно перакласці тэкст не змог. «Paljassaare» — назва раёну, дзе я знаходзіўся. «Ala» я бачыў на знаке ў цэнтры і гэта значыць «тэрыторыя». Ґуґл.транслэйт падказвае, што «hoiu» гэта «захоўванне». Усё разам: «Запаведнік Пальясарэ».
Вікіпедыя падказвае, што раней запаведнік быў закрыты, там былі ваенныя базы. І насамрэч, там ёсць пару разваліных будынкі.
Будынак і балота. Я-та спачатку і збіраўся ехаць у Эстонію з-за балотаў, праўда не такіх. Хадзіць непасрэдна па гэтаму балоту забаронена, бо, кажуць, птушкі там свае гнёзды маюць.
Пакуль ішоў гэтым запаведнікам сустрэў толькі аднаго раварыста.
Затое, як прыйшоў да аўтобуснага прыпынку, убачыў натоўп людзей; адтуль быў бачны цэнтр.
Вуліца з трамвайнай каляінай.
«Нарушение рациона питания» эстонскай будзе «alatoitumust». Зіма — tali. Горад — linn.
Ä чытаецца як «я». Ü чытаецца як «ю». Ö чытаецца як «ё». Ёсць яшчэ õ, якое падобна да «ы»
Пасля Таліну я паехаў аўтобусам у Рыгу. Я зараз трохі хворы, таму не ведаю, як хутка я напішу пра Рыгу. Паглядзіце пакуль лухтовыя фоты птушачак у Таліне.
P.S. Я люблю розную сацыяльную і палітычную рэкламы. Але ў Таліне гэтага неяк не было, а можа проста не кідалася ў вочы, бо не ведаю эстонскае. Пасля ўжо перакладаючы тэксты на фота,