Крыжовая гара

Аднойчы нейкія інтурысты ў Вільні запыталі ў мяне пра месца з мноствам крыжоў. Я ім паказаў на Тры крыжы (Trijų Kryžių), але трох ім было мала. Так я і даведаўся, што ў Літве ёсць Крыжовая гара (Kryžių kalnas). Шаўлі́ (Шаўля́й, Šiauliai) — чацвёрты па насельніцтву горад у Літве, горад-пабрацім Баранавічаў, знаходзяцца ў 12 кіламетраў ад […]

Вільня

Я не ведаю, з чаго пачынаць пісаць. Напэўна, трэба пачаць з таго, што спачатку я думаў з’ездзіць у Эстонію. Недзе ў сеціве я бачыў фоты балотаў у Эстоніі і захацелася іх пабачыць ужывую. Пасля гэта перарасло ў шасцідзённую вандроўку ў сталіцы прыбалтыйскіх краінаў. Упершыню ў жыцці атрымліваў візу.