Аднойчы нейкія інтурысты ў Вільні запыталі ў мяне пра месца з мноствам крыжоў. Я ім паказаў на Тры крыжы (Trijų Kryžių), але трох ім было мала. Так я і даведаўся, што ў Літве ёсць Крыжовая гара (Kryžių kalnas).

Шаўлі́ (Шаўля́й, Šiauliai) — чацвёрты па насельніцтву горад у Літве, горад-пабрацім Баранавічаў, знаходзяцца ў 12 кіламетраў ад Крыжовай гары.

Па дарозе з чыгуначнага на аўтобусны вакзал

З Вільні ў Шаўлі ходзяць і цягнікі, і аўтобусы. Але маю папярэдзіць чытача, што можа быць праблема з квіткамі назад у сталіцу ўвечары ў нядзелю.

Каб дабрацца да гары, у Шаўлях можна сесці на маршрутку/аўтобус у бок Ё́нішкіса (Яні́шкаў) і выйсці на прыпынку Дамантай. На аўтавакзале настолькі прызвычаіліся да турыстаў, што ў даведцы ёсць адмысловыя паперкі з раскладам да Дамантаю на ангельскай мове. Аўтобусы/маршруткі ходзяць прыкладна раз у гадзіну.

Калі ехаў, у маршрутцы было чалавек дзесяць, трое з іх былі японцы, якія да таго ж ехалі асобна, а не адной групай.

Ад прыпынку да самой гары пешкам ісці каля двух кіламетраў.

На самой гары праз дынамік гучалі запісаныя рэлігійныя тэксты рознымі мовамі.

Už lietuvos laisvę — за літоўскую свабоду. 1991

Асабліва атмасферна гучаць рэлігійныя тэксты на нямецкай мове.

Вікіпедыя не ведае, хто і чаму пачаў застаўляць крыжы на гэтым месцы. Ёсць меркаванне, што крыжы пачалі застаўляць на месцы разбуранага гарадзішча пасля паўстання 1831 года.

За саветамі было некалькі спробаў знішчыць гэтае месца. Нават былі чуткі пра варыянт з будаўніцтвам дамбы на рацэ, каб уся гара апынулася пад вадой.

У 1993 тут быў папа Ян Павел Другі, а ў 2017 я.

Самі Шаўлі аднаўляюцца.

Šiauliai atsinaujina – Шаўлі аднаўляюцца!

Мне пашанцавала дабегчы з аўта- да чыгуначнага вакзала за пяць хвілін і за пяць хвілін да цягніка на Вільню, каб даведацца, што квіткоў на цягнік увогуле няма.

Аб’езд

Потым прыбегчы на аўтавакзал і прапусціць бліжэйшы аўтобус і чакаць на наступны паўтары гадзіны.

Шаўлі аднаўляюцца.

Leave a comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *