Зацьменне ў 2020

Адрозненні сонечнага зацьмення ў 2020 ад сонечнага зацьмення ў 2015:

  1. У 2015 надвор’е было сонечнае, у 2020 было воблачна.
  2. У 2015 Месяц засланяў Сонца больш чым на палову; у 2020 — амаль не засланяў.
  3. У 2015 у мяне яшчэ была дыскета, якую можна было выкарыстоўваць як фільтр для здымача; у 2020 я маю іншы здымач і гэта ніяк не звязана з падзеямі 2015.
  4. У 2020 я ведаю, што наркамаўкай „зацьменне“ пішацца з мяккім знакам: праверыць можна словам „цьма“.

Leave a comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *